Бацькоўскія клопаты — вечная гонка: памыць, прыгатаваць, прыбраць, папраць, папрасаваць... Нават банальны паход у краму становіцца спрынтам на хуткасць. А цяпер узгадай: як ты купляеш дзіцячае харчаванне? Ці хапае часу разгледзець кожны слоічак на прадмет уздуццяў ці расколін? Не? Вельмі дарэмна.
Калі якасць агародніны, садавіны і мяса вызначыць «на вока» нельга, то праверыць упакоўку перад пакупкай — задача пасільная любому з бацькоў. Трэба толькі ведаць, куды глядзець і на што звярнуць увагу ў краме. Пра гэта мы і пагаворым у сённяшнім артыкуле.
Калі справа датычыцца выбару гатовага дзіцячага харчавання, у маладых бацькоў звычайна разбягаюцца вочы. Адзін і той жа прадукт можа быць спакаваны ў шкляныя слоікі, кардонныя скрыначкі, пластыкавыя пакуначкі-паўчы. Не ўсе і не адразу разумеюць, навошта патрэбна такая разнастайнасць тары і ў чым плюсы і мінусы кожнага з відаў упакоўкі. Давайце разбяромся.
Гэта адна з самых першых упаковак, і мы даўно прызвычаіліся да прадуктаў у шкляных слоіках і бутэльках.
Плюсы:
Мінусы:
Камбінаваную ўпакоўку ў свой час прыдумалі адмыслова, каб пазбегнуць захоўвання напояў у крохкіх і грувасткіх шкляных бутэльках. Звычайна ў скрыначкі, якія прыкладна на 75% складаюцца з кардону, на 20% — з тонкай поліэтыленавай плёнкі і на 5% — з алюмініевай фольгі, расфасоўваюць вадкія прадукты харчавання: сокі, малако і малочныя кактэйлі, супы-пюрэ, кашкі. Такія скрыначкі таксама цяпер падлягаюць перапрацоўцы, іх можна здаць у пункты прыёму другаснай сыравіны.
Плюсы:
Мінусы:
Звычайна ў пластыкавыя кантэйнеры пакуюць малочныя прадукты, якія зручна ёсць лыжкай проста са шкляначкі — скажам, ёгурт ці дзіцячы тваражок.
Плюсы:
Мінусы:
Паўчы — гэта мяккія пакуначкі з пластыкавым вечкам, якое закручваецца, або «зіп»-замком. У апошнія гады менавіта гэта ўпакоўка становіцца ўсё больш папулярнай сярод пакупнікоў дзіцячага харчавання.
Плюсы:
Мінусы:
«Шматслойная кардонная ўпакоўка выкарыстоўваецца часцей за ўсё. Перш за ўсё, з-за магчымасці прымяняць найбольш ашчадную цеплавую апрацоўку прадукту, а таксама з-за выгоды для спажыўца — такая ўпакоўка лёгкая і трывалая. Яна не прапускае паветра і сонечнае святло, тым самым не дае змяніцца смакавым і пажыўным уласцівасцям прадукту.
Шкляная ўпакоўка не прапускае паветра, але ад святла не засцерагае. Затое праз шкло відаць, як выглядае прадукт — ягоны колер і кансістэнцыя. Пластыкавая ўпакоўка — лёгкая і зручная, аднак, прадукцыя ў ёй, як правіла, мае меншы тэрмін прыдатнасці, чым прадукцыя ў кардоннай або шкляной упакоўцы», — распавядае віцэ-прэзідэнт па якасці «Саюзнапоі» Людміла Хоміч.
За прамысловай вытворчасцю дзіцячага харчавання ў нашай краіне сочаць строга. Прадукты на заводзе разліваюць у асептычных умовах у стэрыльную ўпакоўку.
Але ўяві ўвесь шлях, які праходзіць тавар, пакідаючы сцены завода-вытворцы. Склады дыстрыб’ютараў, размеркавальныя цэнтры гандлёвых сетак, склад супермаркета, паліца крамы, шлях у пакеце з крамы…
На любым з гэтых участкаў з прадуктам харчавання можа нешта здарыцца, і цэласнасць упакоўкі або тэмпературныя ўмовы захоўвання і транспарціроўкі будуць парушаны. Але ж ад захавання герметычнасці наўпрост залежыць якасць і бяспека любога прадукту. І тут не можа быць кампрамісаў.
«Пры вытворчасці прадуктаў харчавання для дзяцей ранняга ўзросту на нашым прадпрыемстве выкарыстоўваецца толькі якасная сыравіна, якая не змяшчае кансервантаў, ГМА, фарбавальнікаў ці любых іншых штучных дабавак. Працэсы на вытворчасці практычна цалкам аўтаматызаваны, што выключае трапленне ў прадукт патагенных мікраарганізмаў.
Уся наша гатовая прадукцыя праходзіць строгі кантроль, каб забяспечыць маленькіх спажыўцоў карыснымі, смачнымі і бяспечнымі прадуктамі», — каментуе дырэктар па якасці АТ «ПРАГРЭС», вытворцы дзіцячага харчавання, Вольга Краснікава.
Нават лёгкія дэфекты ўпакоўкі могуць быць небяспечнымі. Праз дробныя расколіны пры замяцці ўпакоўкі ўнутр пачынаюць пранікаць небяспечныя бактэрыі, якія могуць выклікаць мікрабіялагічнае псаванне прадукту. У некаторых выпадках ты можаш не ўбачыць цвіль вокам, аднак прадукт усярэдзіне ўжо сапсаваўся і для спажывання больш не прыдатны.
У краме::
Выключы наяўнасць пашкоджанняў. Агледзь тавар. Вось што ты не павінна ўбачыць:
Шкляны слоік: расколіны і сколы, уздутае вечка;
Кардонная скрынка: увагнутасці, уздуцці, пашкоджанні адтуліны, пакрытай фольгай;
Пластыкавыя скрынкі: увагнутасці, пашкоджанні вечка;
Паўч-пакет: разрывы і заломы.
Калі ты ўбачыла тавар з пашкоджанай упакоўкай — праінфармуй супрацоўніка крамы і папрасі агледзець прадукцыю на паліцы і пашкоджаныя ўпакоўкі прыбраць зусім. Ты маеш на гэта права паводле закону.
Дома:
Пераканайся ў герметычнасці пры адкрыванні. Ты павінна пачуць:
Хлапок пры адкрыванні шклянога слоіка;
Пстрычку пры адкрыванні паўч-пакета.
Абавязкова каштуй сама любы прадукт, перш чым даць яго дзіцяці. Выконвай умовы захоўвання. Большасць прадуктаў для малых нельга захоўваць пасля адкрывання нават у халадзільніку.