Коўтун Таццяна Анатольеўна
Навуковы дарадчык АТ «ПРАГРЭС», кандыдат медыцынскіх навук
Узрост ад 4 да 6 месяцаў - найбольш аптымальны для знаёмства малога з першымі прадуктамі. Што абраць для пачатку: дзіцячую кашу ці пюрэ з агародніны? І што рэкамендуюць эксперты ўводзіць у якасці першага прыкорму ва ўзросце ад 4 да 6 месяцаў?
Для таго, каб малое расло і развівалася гарманічна, неабходна, каб ягонае харчаванне было збалансаваным. І калі ў большасці выпадкаў у першыя месяцы жыцця дзіцяці дастаткова тых рэчываў, якія яно атрымлівае з груднога малака або дзіцячай малочнай сумесі, якую парэкамендаваў спецыяліст, то бліжэй да другога паўгоддзя жыцця неабходна задумацца аб увядзенні прыкорму[1]
Першае і асноўнае, што неабходна зрабіць перад увядзеннем у харчаванне любога новага прадукту – пракансультавацца са спецыялістам! Няважна, ці то знаходзіцца малое на грудным выкормліваннні, ці то атрымлівае дзіцячую малочную сумесь – яны будуць заставацца ў ягоным рацыёне як мінімум да дасягнення дзіцём узросту 12 месяцаў. Звычайна ва ўзросце ад 4 да 6 месяцаў спецыяліст парэкамендуе ўвесці ў рацыён прыкорм.
Перад тым, як знаёміць малое з дарослай ежай, варта пракансультавацца са спецыялістам, які назірае за здароўем дзіцяці. Арыентуючыся на дынаміку прыбаўкі вагі і росту і шэраг іншых важных паказчыкаў, спецыяліст парэкамендуе прадукт для першага прыкорму. У большасці выпадкаў гэта будзе дзіцячая безмалочная каша або дзіцячае пюрэ з агародніны.
В возрасте от 4 до 6 месяцев знакомство с прикормом начинается с однокомпонентных безмолочных каш или овощных пюре. В первом случае рекомендуются безглютеновые детские каши — гречневая или рисовая, а чуть позже и кукурузная.
Ва ўзросце ад 4 да 6 месяцаў знаёмства з прыкормам пачынаецца з аднакампанентных безмалочных каш або пюрэ з агародніны. У першым выпадку рэкамендуюцца безглютэнавыя дзіцячыя кашы — грэцкая або рысавая, а крыху пазней і кукурузная. Калі педыятр рэкамендуе пачаць з пюрэ з агародніны, яны таксама павінны быць аднакампанентнымі. Можна пазнаёміць малое з дзіцячымі пюрэ з кабачкоў, брокалі або каляровай капустай.
У харчаванні дзяцей ранняга ўзросту рэкамендавана выкарыстоўваць прадукты прамысловага выпуску. Такія прадукты праходзяць строгі кантроль якасці і маюць кансістэнцыю, якая неабходна для малога.
Фруктовыя пюрэ ўводзяцца ў рацыён пазней, калі малое пазнаёміцца з пюрэ з агародніны, мяснымі пюрэ і дзіцячымі кашамі. Для таго, каб у дзіцяці былі сфармаваны карэктныя харчовыя звычкі, абавязкова атрымайце кансультацыю спецыяліста. Лепш за ўсё, калі бацькі будуць прытрымлівацца прынцыпаў рацыянальнага харчавання самі і прывіваць падобныя звычкі дзіцяці з ранняга дзяцінства.
Важна ўводзіць прыкорм на усiм працягу выгадоўвання. Для захавання лактацыі ў перыяд увядзення прадуктаў прыкорму неабходна пасля кожнага кармлення прыкладваць дзіця да грудзей.
Дзецям, якія атрымліваюць прыкорм, варта прапаноўваць ваду (лепш адмысловую дзіцячую) невялікімі порцыямі паміж кармленнямі ў аб'ёме 150-200 мл у суткі.